ПАЖА́РНАЯ НЕБЯСПЕ́КА,
імавернасць узнікнення і развіцця пажару, уздзеяння яго небяспечных фактараў. Вызначаецца схільнасцю рэчыва да загарання, інтэнсіўнасцю працэсу гарэння і спадарожных з’яў (
П.н. рэчыва абумоўлена сукупнасцю яго ўласцівасцей, што спрыяюць узнікненню і распаўсюджванню гарэння і ўтварэнню небяспечных фактараў пажару. Да іх адносяць: полымя, іскры, павышаную т-ру навакольнага асяроддзя, таксічныя прадукты гарэння і тэрмічнага разлажэння, дым, зменшаную канцэнтрацыю кіслароду; таксама асколкі і часткі разбураных аб’ектаў, радыеактыўныя і таксічныя рэчывы,
Літ.:
Монахов В.Т. Методы исследования пожарной опасности веществ. 2 изд.
М.В.Гарахавік, С.А.Лосік, А.В.Урублеўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)